У Беларусі выпускныя іспыты ў школах могуць увязаць з цэнтралізаваным тэсціраваннем

6 февраля 2019

У Міністэрстве адукацыі плануюць зняць нагрузку з адзінаццацікласнікаў. Сёння пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка. Акрамя таго, у ВНУ павялічаць набор на IT-спецыяльнасці. Таксама сёння праанансавалі стварэнне ў Беларусі так званых незалежных лабараторый, дзе студэнты ВНУ непасрэдна будуць дэманстраваць сваё майстэрства не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.

Міністр заявіў, што школьнікі з 1 па 8 клас ужо займаюцца па новай навучальнай праграме. Яна яшчэ будзе карэктавацца і з канчатковымі праўкамі пачне поўнасцю працаваць на працягу двух гадоў.