У Беларусі выпушчаная ў абарачэнне новая паштовая марка

30 мая 2013
Яна прысвечаная старшынству нашай краіны ў СНД сёлета. Памерам 37 на 26 міліметраў і тыражом 48 тысяч, марка надрукаваная на Бабруйскай друкарні. Сёння ў Міністэрстве замежных спраў нашай краіны адбылася яе прэзентацыя і спецгашэнне. Нагадаем, рашэнне аб старшынстве Беларусі ў СНД было прынята ў снежні 2012 года ў Ашхабадзе на Савеце кіраўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.