У Беларусі выпушчана першая партыя школьных аўтобусаў

28 августа 2013
Сёння Мінскі аўтамабільны завод перадаў 60 машын Банку развіцця, які па даручэнні Прэзідэнта рэалізуе праграму Школьны аўтобус па падвозе вучняў у сельскія школы.

Чаму вадзіцелямі будуць выключна жанчыны і ў чым асаблівасці новых аўтобусаў - раскажа Якаў Бута.
У Марыі Сапегі большую частку аўтобуса зоймуць яе дзеці. Пяцёра сваіх і дзевяць прыёмных. Усе вадзіцелі новага праекта будуць жанчыны. Па-першае, больш акуратныя, адчуваюць адказнасць. Плюс - трэба вырашаць праблему занятасці слабага полу ў вёсцы.
Вырашыць важную сацыяльную праблему па недахопе школьных аўтобусаў у вёсках Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку красавіка заклікаў прыватны бізнес. Першым адгукнуўся Банк развіцця. І сёння старшыня яго праўлення Сяргей Румас праехаўся на першым аўтобусе.
На куплю першай партыі банк выдаткаваў 32 мільярды рублёў са спонсарскай дапамогі. У адкрытым тэндары на вытворчасць аўтобусаў прымалі ўдзел чатыры кампаніі. Самым складаным патрабаваннем было паспець да новага навучальнага года. МАЗ справіўся. Прытым, без страты якасці.
У новых школьных аўтобусах МАЗ 22 месцы. Усе абавязкова абсталяваны рамянямі бяспекі. Зверху - спецыяльныя паліцы для партфеляў і рукзакоў. Яны зроблены са зваротным ухілам, каб сумкі ні ў якім разе не падалі ў салон. Гэтыя аўтобусы дазволяць больш лёгка скарачаць малакамплектныя школы. Значыць, змяншаць выдаткі з бюджэту і павялічваць магчымасці рэалізацыі сельскіх школьнікаў.
Ужо на гэтым тыдні 60 школьных аўтобусаў раз'едуцца па ўсёй краіне. Па 10 машын у кожную вобласць. І ўжо 31 жніўня яны развязуць дзяцей з сельскай мясцовасці на лінейкі.