У Беларусі выбіраюць турыстычны брэнд

16 ноября 2018

Валошкі, буслы, дух Купалля - у Беларусі выбіраюць турыстычны брэнд. На конкурс было пададзена некалькі дзясяткаў работ ад дызайнераў, маркетолагаў і крэатыўных агенцтваў краіны. На сустрэчы ў Міністэрстве спорту і турызму экспертнае журы выбрала 10 канцэпцый. Яны будуць прадстаўлены на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме для народнага галасавання. З тых варыянтаў, якія атрымаюць найбольш станоўчых водгукаў, і будзе абраны нацыянальны турыстычны брэнд Беларусі.

Магчыма, турыстычны брэнд Беларусі з'явіцца да II Еўрапейскіх гульняў. Ён будзе ўпрыгожваць сувенірную атрыбутыку, транспарт, білборды. Дарэчы, свае адметныя рэкламныя лагатыпы маюць больш за 150 краін свету.