Напярэдадні галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці - у Беларусі традыцыйна выбіраюць кандыдатаў для ўнясення на Рэспубліканскую дошку пашаны. Пераможцы спаборніцтва 2014 года вызначацца ўжо ў бліжэйшы час. А сёння праект указу Прэзідэнта адобрыў Прэзідыум Савета Міністраў. Традыцыйна спаборніцтвы праводзіліся сярод усіх абласцей і сталіцы, раёнаў, гарадоў, арганізацый народнай гаспадаркі ўсіх форм уласнасці.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці лепшымі былі прызнаныя Мінск і Мінская вобласць. Адрозніўся таксама Гродзенскі рэгіён. Усяго ж спісе 60 прэтэндэнтаў: 50 з іх - за дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і 10 - за высокія вынікі па эканоміі рэсурсаў. Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі пашаны пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі.













