У Беларусі ўведзена рэгуляванне цэн на маскі і антысептык

7 апреля 2020
Медыцынскія маскі і антысептыкі, у тым ліку гелі і спрэі, зараз у пераліку сацыяльна значных тавараў. Такім чынам, цэны на іх рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Такі крок - рэакцыя на павышаны попыт на гэтыя тавары на ўнутраным рынку Беларусі і мера недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн на іх з боку вытворцаў, пастаўшчыкоў або аптэчнай сеткі. 

Па ўсіх пытаннях неабгрунтаванага росту цэн і тарыфаў на ўнутраным рынку, а таксама наяўнасці тавараў можна звяртацца на гарачую лінію МАРГ. Па кожным выпадку праводзіцца праверка.