У Беларусі ўведзены ўтылізацыйны збор на аўтамабілі

6 февраля 2014

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Збор будзе спаганяцца з усіх аўтамабіляў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання або наступнага продажу, а таксама з юрыдычных асоб, якія вырабляюць і рэалізуюць аўтатранспарт на тэрыторыі Беларусі: гэта і транспартныя сродкі павышанай праходнасці, і самазвалы масай звыш 50 тон. Выплачвацца пошліна будзе аднаразова за кожны транспартны сродак па базавых стаўках і каэфіцыентах да іх, якія вызначыць урад.