У Беларусі ўведзены абавязковы масачны рэжым і сацыяльная дыстанцыя

11 октября 2021

Ва ўсіх грамадскіх месцах абавязковы масачны рэжым і сацыяльная дыстанцыя. З выхадных у Беларусі ўзмоцнены антыкавідныя меры. Паводле апошніх звестак, за суткі каранавірусам заразіліся 1943 чалавекі.

З 9 кастрычніка ў Беларусі ўведзены абавязковы масачны рэжым

У Міністэрстве аховы здароўя нашаму Агенцтву пацвердзілі, што масак і рэспіратараў у аптэках хапае. Пры неабходнасці будуць падвозіць са склада. Даведаліся, як гараджане выконваюць патрабаванне ведамства.