У Беларусі ўступная кампанія будзе праводзіцца з 11 чэрвеня па 10 ліпеня

7 Чэрвеня 2019

На наступным тыдні ў Беларусі стартуе ўступная кампанія. Прадоўжыцца яна з 11 чэрвеня па 10 ліпеня.

Галоўнае - забяспечыць усім абітурыентам роўныя ўмовы. Аб гэтым гаварылі сёння ў Камітэце дзяржкантролю. Адгадаць загадзя пытанні, варыянт або месца ў аўдыторыі,  будзе немагчыма, а за захаваннем  правіл  будуць сачыць 250 працаўнікоў дзяржкантролю. Урад таксама звярнуў увагу на тое, каб для абітурыентаў былі створаныя камфортныя ўмовы.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы папрасілі  стварыць камфортныя ўмовы, каб была вада, не было шуму, тэмпература падтрымлівалася. Гэта важна, каб нічога не адцягвала ўвагу абітурыента. Мы сёлета  праводзім прыём у 49 ВНУ: з іх 42 дзяржаўныя і 7 прыватных і 110 сярэдніх спецыяльных. Усе тыя, хто планаваў,  заяву падалі, зарэгістраваліся".

Павел Пінчук, начальнік галоўнага ўпраўлення  Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Тэсціраванне будзе праводзіцца ў 40 пунктах ЦТ. 12 з іх на тэрыторыі Мінска. Па 11 прадметах будзе праводзіцца. У кожным пункце ЦТ будзе працаваць камісія па кантролі, у склад кожнай камісіі будзе ўключаны прадстаўнік Камітэта дзяржкантролю".

Сёлета на ЦТ зарэгістраваліся 76 888 чалавек. Для паступлення, нагадаем, сапраўдныя сертыфікаты 2018  года.