У Беларусі ўвайшлі ў сілу новыя правілы рэгістрацыі транспарту

21 января 2019

Скараціць час і спрасціць працэдуру для аўтаўладальнікаў. Сёння ў Беларусі ўвайшлі ў сілу новыя правілы рэгістрацыі транспарту. З гэтага часу зняць машыну з уліку можна ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні краіны незалежна ад месца яе рэгістрацыі. Да таго ж зараз у аўтадылераў з'явілася магчымасць самастойна ставіць новую машыну на ўлік і ўжо на нумарах прадаваць яе кліенту. А пасля запуску сістэмы электронных пашпартоў у канцы гэтага года пасля набыцця новага аўто ў салоне падаваць яго для агляду ў ДАІ не трэба. А перш чым зняць з уліку машыну спецыяльнага прызначэння, зараз неабходна змыць спецафарбоўку, а таксама зняць светлавую і гукавую сігналізацыі.

ДАІ зважае, што змяненні датычацца менавіта зняцця з уліку транспарту. Варта памятаць, што рэгістрацыя аўтамабіля праводзіцца ў тым рэгіёне, дзе прапісаны ўласнік.