У Беларусі ўступілі змяненні ў Крымінальны кодэкс

20 июля 2019
Навацыі датычацца эканамічных злачынстваў. Зараз канфіскоўваць маёмасць не будуць. Замест гэтага віду пакарання ўводзіцца штраф ад 300 да 500 базавых велічынь. Акрамя гэтага, грамадзяне, якія ўпершыню асуджаныя за ўчыненне эканамічных злачынстваў і не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, не будуць падвяргацца пазбаўленню волі. Аднак у тым выпадку, калі іх злачынствы не звязаны з кантрабандай і  незаконным экспартам. Навацыі датычацца і артыкула за  незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі. Зараз за гэтае правапарушэнне будзе прадугледжаны штраф.