У Беларусі ўступіў у сілу закон аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

18 октября 2021

Сёння ў Беларусі ўступіў у сілу закон  аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Дакумент прапанаваў  дакладны механізм кіравання дзяржавай  на выпадак магчымых надзвычайных сітуацый. Ён стаў адказам  на знешнія пагрозы і выклікі, з якімі Беларусь сутыкнулася летась. Адпаведны дэкрэт быў падпісаны Прэзідэнтам у маі. Згодна з ім, у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы па прычыне тэракту, замаху або іншых гвалтоўных дзеянняў, паўнамоцтвы па кіраванні краінай  пераходзяць да Савета Бяспекі. Пры ўвядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча  гэты орган будзе каардынаваць працу ўсіх спецслужбаў, у тым ліку і сілавога блока. А падставай для ўвядзення надзвычайнага здарэння апроч стыхійных бедстваў або катастроф становяцца таксама беспарадкі, калі яны суправаджаюцца гвалтам або яго пагрозай і нясуць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, а таксама  тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы. Закон дзейнічае на папярэджанне. Яго галоўная задача - падтрыманне грамадзянскага міру і згоды ў краіне.


Асабліва адзначым, ваеннае і надзвычайнае становішча, прадугледжаныя законам, будуць прымяняцца толькі ў крайнім выпадку - калі стабілізаваць становішча іншымі спосабамі будзе немагчыма. Эксперты адзначаюць, што сёння сітуацыя пад кантролем, але дзяржава павінна быць гатовай да нестандартнага развіцця падзей.