У Беларусі часова забаронена лавіць шчупака

1 марта 2020
У Беларусі з гэтага дня забаронена лавіць шчупака. Для ўсіх абласцей да 15 красавіка, у Віцебскім рэгіёне - з 9 сакавіка па 25 красавіка. Шчупак важны для іхтыяфаўны. Ён палюе на малакаштоўную дробязь, хворых і саслабелых рыб, чым дапамагае аздараўленню папуляцыі. За кожнага злоўленага ў гэты перыяд прэснаводнага драпежніка парушальнікаў чакае штраф - 9 базавых велічынь. Асабліва буйны ўлоў пацягне крымінальную адказнасць.