У Беларусі ўпершыню пройдуць аздараўленне дзеці з В'етнама, Егіпта і Індыі.

9 Жніўня 2019
Адпаведны загад сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі вылучаныя сродкі на арганізацыю іх адпачынку. 72 чалавекі ў жніўні прыбудуць у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня".