У Беларусі ўпершыню праходзіць нацыянальны адбор на Сусветныя гульні пераможцаў

30 апреля 2018

У Беларусі ўпершыню ў гісторыі праходзіць нацыянальны адбор на Сусветныя гульні пераможцаў, фінал якіх адбудзецца ў жніўні ў Маскве.

Спаборніцтвы разгарнуліся на базе Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы. Арганізатарам стаў дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця". Напярэдадні паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак ад 7 да 16 гадоў, якія змаглі пераадолець анказахворванне і знаходзяцца ў стадыі рэмісіі, змагаліся ў 3 дысцыплінах - бегу на 60 метраў, плаванні і настольным тэнісе.

Сёння ўдзельнікам адбору трэба будзе вызначыць пераможцаў у міні-футболе і шахматах.