У Беларусі ўзрасла актыўнасць працаздольнага насельніцтва

26 октября 2016

Сёння пра гэта паведаміла намміністра па падатках і зборах падчас прэс-канферэнцыі, дзе абмеркавалі практычныя аспекты рэалізацыі Дэкрэту №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". У паўтара раза вырасла колькасць людзей, якія сталі на ўлік у якасці беспрацоўных, на 22% - колькасць наёмных працаўнікоў у ІП. Павялічылася і колькасць тых, хто займаецца дзейнасцю па заяўнічым прынцыпе, а таксама занятыя ў сферы аграэкатурызму. Міністэрства па падатках і зборах ужо накіравала каля 50 000 паведамленняў на выплату збору тым беларусам, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

Святлана Шаўчэнка, намміністра па падатках і зборах Беларусі: "Грамадзяне, якія атрымалі такія паведамленні, маюць поўнае права пры наяўнасці права на льготы звярнуцца ў падатковы орган, падаць пацвярджальныя дакументы і быць вызваленымі ад выплаты збору, калі такое права на льготы ёсць. Калі падатковы орган не валодае тымі або іншымі звесткамі, на сённяшні дзень адбываецца ўдакладненне звестак. Па меры ўдакладнення будзе фарміравацца база даных неплацельшчыкаў збору, і ў далейшым таксама накіроўвацца паведамленне".

Дэкрэт №3 быў прыняты ў красавіку мінулага года з мэтай стымулявання працаздольнага насельніцтва да занятасці і папярэджання сацыяльнага ўтрыманства.