У Беларусі аднавілі адну з сакральных святынь нацыі - Тураўскі крыж

26 сентября 2020
Больш падрабязна пра тое, як аднаўлялі адну з сакральных святынь нацыі - Тураўскі крыж. У канцы 12-га - пачатку 13-га стагоддзя рэліквія знаходзілася ў кафедральным саборы Турава, які быў разбураны падчас землетрасення 1230 года. Гэта напрастольны крыж накшталт знакамітага крыжа Еўфрасінні Полацкай. Толькі ў адрозненне ад полацкага па Тураўскім крыжы не засталося ніякіх дакументальных крыніц адносна таго, як ён выглядаў. Аднаўленне ініцыяваў прэзідэнт краіны 3 гады таму. Быў створаны мастацкі савет па ўзнаўленні рэліквіі, праведзеная маштабная навуковая праца, вывучаныя захаваныя аналагі таго перыяду - візантыйскія і заходне-еўрапейскія. 

Аб адраджэнні беларускай святыні Алена Борматава (відэа).