У Беларусі ўносяцца карэктывы ў жыллёвыя адносіны

8 апреля 2020
Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт. Гэты дакумент прыняты ў сувязі з уступленнем у сілу новага Жыллёвага кодэкса. Так, дзяржаўныя аднакватэрныя  жылыя дамы або кватэры ў блакаваных дамах могуць быць прададзены наймальнікам па ацэначным кошце. Гэта датычыцца памяшканняў, якія прызнаны не адпаведнымі тэхнічным і санітарным патрабаванням. Аднак пры гэтым грамадзяне павінны будуць іх адрамантаваць. Акрамя таго, дзяржорганы будуць па-ранейшаму акумуляваць сродкі, атрыманыя ад арэнды жылля. На рамонт яшчэ не заселеных памяшканняў можна будзе патраціць да 40 працэнтаў грошай. Указ таксама прадугледжвае, што арэндныя кватэры ў новабудоўлях, выдзеленыя дзецям-сіротам і тым, хто  застаўся без апекі бацькоў, могуць быць пераведзены ў разрад сацыяльных па заяве жыхароў.