Кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы чакаюцца заўтра. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 15 градусаў цяпла. Днём 19-25 са знакам плюс. У нядзелю ападкаў стане больш. Уначы кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў заходніх і цэнтральных раёнах, а днём - на большай частцы тэрыторыі краіны.
Такі тэмпературны рэжым захаваецца і на наступным тыдні. У панядзелак ападкі чакаюцца пераважна па паўднёвым усходзе краіны.
У Беларусі ў выхадныя будзе цёпла, але дажджліва
4 сентября 2020













