У Беларусі летась атрымалі кватэры 22,5 тысячы сем'яў

1 апреля 2020
У Беларусі ў мінулым годзе атрымалі кватэры і такім чынам палепшылі жыллёвыя ўмовы 22,5  тысячы сем'яў. Такія звесткі  падсумаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. З іх 7 800 - гэта шматдзетныя сем'і. Дарэчы, іх забеспячэнне жыллём - адна з прыярытэтных і актуальных задач. Так, у гарадах Мінскай вобласці ў тым ліку і для шматдзетных ўзводзяць цэлыя мікрараёны. Адразу чатырнаццаць дамоў, а гэта паўтары тысячы кватэр, пачынаюць будаваць у Жодзіне. У горадзе машынабудаўнікоў узводзяць таксама і вялікую дзіцячую паліклініку з цэнтрам рэабілітацыі. Дарэчы, у Жодзіне з'явяцца і два новыя гандлёвыя цэнтры. Адзін з іх - у самым цэнтры горада - ужо амаль гатовы прыняць пакупнікоў. Адкрыццё плануецца  гэтым летам.