Яшчэ адзін прыемны вынік навагодняй ночы. У Беларусі ў першыя гадзіны 2022 года нарадзіліся 54 дзіцяці - 19 хлопчыкаў і 35 дзяўчынак, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Першы маленькі беларус новага, 2022 года з'явіўся ў Калінкавічах. У дакументах хлопчыка будзе стаяць дата 01.01.2022 і час 00:02.













