Каля 2 тысяч цыклаў ЭКА за год правядуць за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Праграма арганізацыі бясплатнай спробы экстракарпаральнага апладнення беларускім сямейным парам пачне працаваць ужо са студзеня. Шанец стаць бацькамі падораць у РНПЦ "Маці і дзіця" - гэта 1000 цыклаў ЭКА. 600 - у 2-м сталічным радзільным доме і 400 у гомельскім цэнтры "Шлюб і сям'я". У цэлым дзяржава стварыла спрыяльныя ўмовы для мацярынства і дзяцінства. Адна з форм падтрымкі шматдзетных сем'яў - праграма "Сямейны капітал".
22 тысячы шматдзетных сем'яў датэрмінова выкарысталі сямейны капітал
Валерый Кавалькоў, намеснік міністра працы і сацабароны Беларусі: "Аналіз першай праграмы з 2015 па 2019 год паказаў, што многія сем'і не тое каб не хочуць чакаць 18 гадоў, каб размарозіць грошы сямейнага капіталу, але гэтыя грошы актуальныя і патрэбныя зараз. 22 тысячы шматдзетных сем'яў звярнуліся для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу - рашэнне прынята станоўчае. 90 % ад станоўчых рашэнняў - гэта ўсё ж для паляпшэння жыллёвых умоў.
Беларусь - 25-я ў рэйтынгу краін, камфортных для мацярынства
Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства дзяржаў і ўваходзіць у топ-50 краін па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў кваліфікаваным медперсаналам.













