У Беларусі ў 2020 годзе павялічаць аб'ём капітальнага рамонту жылля

12 декабря 2019
У наступным годзе ў Беларусі павялічаць аб'ём капітальнага рамонту жылля - да трох працэнтаў ад усяго аб'ёму. У Мінску гэта 247 дамоў. Размяркоўваць па графіку іх будуць з улікам узросту. А адразу пасля прац адначасова ў некалькіх дамах будуць праводзіць рэканструкцыю і дваровай тэрыторыі. Вялікая частка жыллёвага фонду пабудаваная да сярэдзіны 90-ых і не адпавядае патрабаванням па энергаэфектыўнасці. Сітуацыю закліканы выправіць указ Прэзідэнта, які ўжо ўступіў у сілу. Цеплавую мадэрнізацыю сумясцяць з капрамонтам, а палову расходаў возьме на сябе дзяржава. 

Першыя сустрэчы ўласнікаў з прадстаўнікамі ЖКГ праходзяць ужо на гэтым тыдні ў сталіцы. Пілотныя праекты рэалізуюць у Першамайскім, Ленінскім і Завадскім раёнах Мінска.