У Беларусі зробяць больш жорсткім пакаранне за падкручаныя лічыльнікі

21 марта 2016

Калі будзе зафіксавана паніжэнне спажывання вады, цяпла або электрычнасці, прыйдзецца пакрыць 100% выдаткаў. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў. Розніцу ў няправільных падліках за студзень вернуць ужо ў новых жыроўках. Пералічваюць паводле тарыфаў, зацверджаных Прэзідэнтам. А самі рахункі стануць больш зразумелымі.

Аляксандр Церахаў, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: "Мы прынялі рашэнні, і ў праекце ўказа ёсць такое даручэнне: да 1 мая спрасціць гэты рахунак-паведамленне. Магчыма прыйдзецца задзейнічаць зваротны бок, каб на першай старонцы гэта была б інфармацыя, якая важная для плацельшчыка - гэта асноўныя сумы. А ўжо на другім баку таму, хто жадае больш дэталёва разабрацца, аб'ёмы спажывання, дынаміка спажывання, у тым ліку і дынаміка тарыфаў і ўзровень пакрыцця выдаткаў па асобна ўзятых жыллёва-камунальных паслугах".

Як паведаміў міністр, жыроўкі за люты беларусы атрымаюць да 25 сакавіка, аплаціць камуналку можна будзе да 5 красавіка без штрафаў.