У Беларусі ўжо працуюць некалькі сотняў школьных кірмашоў

1 августа 2014

Выбраць ідэальную школьную форму і, вядома, не забыць ранец і дзённік. Напярэдадні Дня ведаў у магазінах - і справа не ў надвор'і - становіцца па-сапраўднаму горача. У Беларусі ўжо працуюць некалькі сотняў школьных кірмашоў - усё для таго, каб любую дробязь накшталт гумак і алоўкаў і, заканчваючы абуткам для школьнікаў, можна было купіць у адным месцы. Ксенія Рабчынская вывучыла попыт і прапанову (відэа).