У Беларусі павялічваецца памер фінансавай падтрымкі дзяржавы, што даецца маладым і шматдзетным сем'ям

19 декабря 2015

У Беларусі павялічваецца памер фінансавай падтрымкі дзяржавы, што даецца маладым і шматдзетным сем'ям, у пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў на агульных падставах. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ. Памер такой дапамогі павялічваецца ў два разы. 40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму маладым сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго дзіцяці. 80 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці двух непаўналетніх дзяцей. І 100 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей.