У Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму

1 мая 2015

Рост склаў 3,3 працэнта. Такім чынам, бюджэт пражытачнага мінімуму складзе нямногім больш як 1 мільён 474 тысяч рублёў. У сувязі з гэтым аўтаматычна выраслі і памеры дзярждапамог для сямей, якія выхоўваюць дзяцей, пенсіі і надбаўкі да іх.

Зараз бацькі са з'яўленнем першынца могуць разлічваць на адначасовую дапамогу 14 мільёнаў 748 тысяч рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных малых сума будзе роўная 20 мільёнам 648 тысячам. Таксама больш стануць атрымліваць і некаторыя катэгорыі сямей, дзе выхоўваюцца дзеці, якім больш як 3 гады, напрыклад, дзеці-інваліды. Аднак сума выплат для маці, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, застанецца ранейшай.