У Беларусі павялічаць колькасць медустаноў для абследавання на каранавірус

3 марта 2020
Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Тыя людзі, у каго будуць выяўленыя сімптомы захворвання, змогуць прайсці абследаванне ў шостай бальніцы Мінска, у рэгіёнах жа задзейнічаюць абласныя інфекцыйныя цэнтры. Такія меры будуць прынятыя ў выпадку, калі колькасць патэнцыяльных носьбітаў віруса ўзрасце. Зараз жа ў Беларусі пад назіраннем медыкаў знаходзіцца 271 чалавек. І важна - размова не аб інфіцыраваных, а менавіта аб тых, хто сам выказаў ініцыятыву прайсці медагляд. Выпадкі заражэння каранавірусам зафіксаваныя толькі ў трох чалавек. 

Для жыхароў Мінска адкрыта гарачая лінія па пытаннях каранавіруснай інфекцыі. Звязацца са спецыялістамі можна штодня па буднях. Тэлефон: +375(17)334-34-68.