У Беларусі зацверджаны рэспубліканскі план па правядзенні Года навукі

15 февраля 2017

Гэта дарожная карта максімальнага ўцягвання навуковай сферы ў забеспячэнне канкурэнтаздольнасці нашай краіны на сусветным рынку. План змяшчае каля 70 мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага - падтрымцы творчай актыўнасці моладзі, выяўленню таленавітых і адораных навукоўцаў, фарміраванню кадравага рэзерву. Асноўны акцэнт зроблены на арганізацыю інавацыйнай дзейнасці і міжнароднае супрацоўніцтва.