У Беларусі зацверджаны графік цэнтралізаванага тэсціравання

8 февраля 2018

Уступная кампанія сёлета пачнецца з тэстаў па беларускай і рускай мовах - гэта 12 і 14 чэрвеня, матэматыка - 18 чэрвеня, замежная мова - 22, хімію і фізіку можна будзе здаць 24 і 26 адпаведна. Увесь пералік прадметаў ЦТ і графік змешчаны на Нацыянальным прававым партале. Пачатак кожнага з тэстаў у 11 раніцы. А сертыфікаты пачнуць выдаваць з 10 ліпеня.