Нягледзячы на санкцыі і ціск з боку калектыўнага Захаду, наша краіна працягвае выстройваць поавільную стабільную сацыяльна арыентаваную палітыку. У Беларусі зацвердзілі асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2022 год. Рэспубліканскі бюджэт захавае сацыяльную скіраванасць. Рост ВУП плануецца на ўзроўні 2,9 працэнта. Галоўнымі фактарамі дадатку ў агульную скарбонку павінны стаць знешні попыт і збалансаванае нарошчванне ўнутранага спажывання. Таксама задача ўнутры краін - павялічыць прыбыткі насельніцтва на 2 %.
Мінімізаваць санкцыйны ўплыў і захаваць фінансавую стабільнасць дапамогуць інвестыцыі. Аб'ёмы ўкладаў плануем павялічыць на 3,3 працэнта, золатавалютныя рэзервы - на канец 2022 года будуць не менш як 7 млрд долараў. Гэта з улікам усіх выплат па пазыках.
У Беларусі зацвердзілі асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі і прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2022 год
10 декабря 2021













