У Беларусі зацвердзілі новыя меры па вырашэнні праблем трухлявага і пустуючага жылля

5 Верасня 2018

Указ падпісаў Прэзідэнт. У прыярытэце развіццё малых вёсак, гаспадарскі падыход і парадак на зямлі. У краіне з'явяцца рэестры пустуючых і трухлявых дамоў. Звесткі аб такім жыллі з’явяцца на сайтах выканкамаў. А адчужаць нерухомасць дазволяць не толькі на аўкцыёнах, але і шляхам прамога продажу, калі заяўка толькі адна. Гэта паскорыць працэдуру адчужэння. Да таго ж новаму ўласніку дазволяць самому займацца зносам дома. Гэта значыць , перададуць зямлю тым, хто жадае жыць і будавацца, без уліку кошту трухлявага будынка.

Чакаецца, што дакумент дазволіць актывізаваць працу па скарачэнні ліку безгаспадарных і аварыйных пабудоў. Дзеючы на сяле падыход да такіх будынкаў пашыраны на ўсю тэрыторыю Беларусі. Уласнік, які апавяшчае мясцовую ўладу аб жаданні валодаць зямлёй, з гэтага часу будзе абавязаны выконваць усе патрабаванні па яе ахове і выкарыстанні.