З панядзелка ён складзе 1 591 000 рублёў. Велічыня будзе дзейнічаць да канца красавіка. Рост бюджэту аўтаматычна паўплывае і на памеры дзяржаўных дапамог для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічыцца і сума выплат для бацькоў, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Акрамя таго, дадатак чакае і пенсіянераў. Новыя параметры бюджэту вызначаюць і памеры працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі да іх і даплаты людзям старэйшых узростаў.
У Беларусі ўстаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму
28 января 2016













