У Беларусі ўсталявалася анамальна гарачае надвор'е

12 июня 2019

Сярэднясутачная тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 8-10 градусаў. Гэта вельмі высокі паказчык, адзначылі ў Белгідрамеце. Тэмпературныя рэкорды пабітыя ў Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве. З-за спякоты аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.