У школах праводзяцца заняткі на тэму асабістай гігіены, дадаткова закуплены антысептыкі, а ў паліклініках для пацыентаў з павышанай тэмпературай адведзены спецыяльныя калідоры ў інфекцыйныя аддзяленні. Як засцерагчы сябе, ведае Аляксандр Лучонак.
Санітарная апрацоўка грамадскага транспарту
Перад выхадам на маршрут такі душ прапісаны кожнаму транспартнаму сродку. Пілюля ад каранавіруса - чысціня і дэзынфекцыя. Праз гэты ўчастак аўтобуснага парку кожны дзень праходзіць каля 200 машын. Ва ўсёй сталіцы такіх пунктаў 5: 4 тралейбусныя і яшчэ 1 для трамваяў. Тэхніку рыхтуюць як звонку, так і ў самім салоне пры кожным вяртанні ў дэпо.Дэзынфекцыя салона праводзіцца дэталёва. Усе паверхні апырскваюць спецыяльнымі сродкамі аэразольным спосабам. Гэта значна хутчэй, чым уручную. Чыстымі павінны быць падлога, поручні і шкло, бо рызыка падхапіць інфекцыю ў месцах збору людзей, паводле слоў медыкаў, узрастае ў некалькі разоў.
Антысептычныя працэдуры паказаны не толькі наземнаму транспарту, апрацоўваюцца і саставы метро.
Аляксей Абрамаў, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю аўтобуснага парку № 4 УП "Мінсктранс": "Зараз прапорцыя сродкаў для дэзынфекцыі больш высокая, больш высокай канцэнтрацыі. Для гэтага нават нашы мыйшчыкі апранаюць спецыяльнае адзенне, выкарыстоўваюць ахоўныя сродкі, якія дазваляюць засцерагчы сябе. Яно знішчае ўсе мікробы, усе бактэрыі".
Прафілактыка ў навучальных установах
Актыўныя меры прафілактыкі прымаюць у ВНУ, ліцэях, школах. Ля дзвярэй на ўваходах і ў кабінетах замацаваны дазатары для дэзынфекцыі. Для малодшых груп праводзяцца заняткі на тэму асабістай гігіены.У паліклініках для пацыентаў з тэмпературай арганізаваны асобныя ўваход
Змяніўся рэжым працы і ў паліклініках краіны. Так, прыём у спецыялістаў праводзіцца ў дзве змены - з 8:00 да 20:00, а ўсе, хто звяртаецца ў кол-цэнтр па прычыне павышанай тэмпературы, у інфекцыйны блок адпраўляюць па асобным калідоры.Кацярына Гусар, намеснік галоўнага ўрача 39-й гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска: "Пацыент прыходзіць да ўрача на прыём, абыходзячы даведкавую і цэнтральны ўваход".
Саміх наведвальнікаў у паліклініках нямнога. Асобныя працэдуры праводзяцца дыстанцыйна. У прыватнасці, назіранне пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі, дома прымаюць і цяжарных жанчын.
Вольга Ясманчык, галоўны ўрач 39-й гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска: "Заўсёды медыцынскія рэгістратары кол-цэнтра пытаюць мэту наведвання. Калі пацыент гаворыць, што яму проста трэба выпісаць лекавы сродак, медыцынскі рэгістратар забірае яго звесткі і інфармуе, што з ім звяжацца медработнік. Пацыенту ў паліклініку абсалютна няма неабходнасці ісці".
Працягнуць руку дапамогі
"Гатовая дапамагчы. Па ўласнай ініцыятыве і абсалютна бясплатна схаджу ў магазін або аптэку". Такую аб'яву Юлія Воўна размясціла ў пад'ездзе свайго дома. Працягнутая рука дапамогі адрасаваная перш за ўсё пажылым суседзям. Дзяўчыну падтрымалі і іншыя жыхары дома.А ўрачы ў сваю чаргу заклікаюць часцей мыць рукі, пазбягаць грамадскіх месцаў, праветрываць памяшканні. Здавалася б, відавочныя прафілактычныя меры. Але зараз менавіта яны самы эфектыўны спосаб паклапаціцца пра ўласнае здароўе.













