У Беларусі ўзмоцненыя меры па абароне ад каранавіруса

22 января 2020
Каля гадзіны таму ў Мінску прызямліўся самалёт з Пекіна - усе рэйсы з краін, у якіх зарэгістраваныя выпадкі захворвання каранавірусам, пад пільным кантролем медыкаў і пагранічнікаў.

Беларусь праводзіць узмоцненыя прафілактычныя мерапрыемствы, каб не дапусціць з'яўлення новага тыпу віруса на тэрыторыі нашай краіны. У Нацыянальным аэрапорце арганізаваны санітарна-карантынны кантроль пасажыраў. У зоне пагранічнага  кантролю працуюць цеплавізары. 

Руслан Каляхін, начальнік аддзялення пагранічнага кантролю АПК "Мінск-2": "Супрацоўнікі АПК службы звяртаюць увагу на знешнія прыкметы, якія могуць сведчыць аб наяўнасці інфекцыйнага захворвання. У асноўным - гэта вялікі жар, галавакружэнне, чалавек страчвае прытомнасць, вялікая тэмпература, кашаль".

Праводзячы працэдуру пагранічнага кантролю, супрацоўнікі ДПК звяртаюць увагу на знешнія прыкметы, якія могуць сведчыць аб захворваннях. Калі візуальна сімптомы прыкметныя, пагранічнікі выводзяць чалавека з агульнага струменя ў пазбяганне яго кантактаў з навакольнымі і запрашаюць медыкаў для далейшага абследавання.