У Беларусі спрасцілі адчужэнне і куплю старых і пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці
25 марта 2021
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Новыя правілы датычацца жылля, пабудаванага да 2003 года. Такія дамы будуць адчужаць без дакументаў, якія сведчаць на іх права. Трухлявае і пустое жыллё зараз уключаць у адзіны рэестр (доступ да яго будзе бясплатны). Мясцовыя выканкамы атрымалі права прадаваць старыя дамы на аўкцыёнах з паэтапным паніжэннем цаны да адной базавай. А пакупнік зможа атрымаць растэрміноўку за аплату на тры гады. Апроч гэтага, непрыдатныя для выкарыстання пустыя дамы, але не вышэйшыя за два паверхі, можна будзе знасіць без распрацоўкі праектнай дакументацыі. Указ будзе спрыяць уцягванню ў абарот нявыкарыстанай нерухомасці.













