У Беларусі спрашчаюцца ўмовы для стварэння прафсаюзаў

2 июня 2015

Гэта прадугледжана дэкрэтам №4, які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння. Так, дакумент выключае палажэнне аб неабходнасці наяўнасці не менш як 10% працаўнікоў ад іх агульнага ліку на прадпрыемстве для стварэння там прафсаюза. Адкарэкціраваны і пытанні рэгістрацыі.