У Беларусі заснавана новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства

7 июня 2021

У Беларусі зацверджана новае дзяржаўнае свята. Дзень народнага адзінства. Яно будзе адзначацца 17 верасня. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Прэзідэнт. 

Дата невыпадковая, 17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Амаль 20 гадоў палова нашай рэспублікі з насельніцтвам без малога 4 мільёны чалавек знаходзілася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы. Гэта вынік так званага Рыжскага мірнага дагавора, калі без удзелу Беларусі нашу краіну падзялілі. Былі разбіты не толькі тэрыторыя, але і сем'і, калі, напрыклад, бацькі аказваліся ў Беларусі, дзеці - у Польшчы. Сёння на палітычнай арэне свету ўсё часцей падзеі верасня 1939 года тлумачацца як савецкае ўварванне ў Польшчу. 

Сучасная еўрапейская гістарыяграфія выкарыстоўвае тэрмін "акупацыя".  Калі гаварыць аб'ектыўна, грунтуючыся на архіўных дакументах, то Беларусі вярталі тэрыторыі, адабраныя ў краіны ў 1921 годзе. Алена Борматава - пра аднаўленне гістарычнай справядлівасці.