У Беларусі пачасціліся выпадкі махлярства праз мабільныя тэлефоны

23 января 2020
Напярэдадні МАРГ папярэдзіў аб новай атацы аферыстаў. Размова  ідзе пра паслугу В-банкінг мабільных аператараў. Абанентам прапаноўваюць узяць беспрацэнтны крэдыт  100 рублёў. У выніку  спажыўцы такой паслугі  аказваюцца вымушанымі  ахвярамі. Незнаёмцы звяртаюцца з просьбай даць мабільны тэлефон для тэрміновага званка. Аднак пад выглядам званка  ашуканцы пераводзяць  з яго грошы. З развіццём тэхналогій такія схемы ўсё часцей становяцца актуальнымі сярод злачынцаў. 

Звернемся да статыстыкі. За мінулы год у следчым камітэце ўзбуджана больш за восем   з паловай тысяч крымінальных спраў паводле  артыкула "Крадзеж,  шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі". Лідзіруе ў гэтым антытопе  Мінск, а таксама Гомельская, Мінская і Брэсцкая вобласці.

Што характэрна,   толькі са студзеня па кастрычнік мінулага года з рахункаў беларусаў было выкрадзена больш за шэсць   мільёнаў рублёў. Пры гэтым амаль 65 % з гэтай сумы  вярнулі ўладальнікам. Ёсць у праваахоўнікаў і тыповы партрэт пацярпелых - гэта маладыя людзі да 30 гадоў. Гэта значыць самыя актыўныя карыстальнікі інтэрнэту. Аб тым, як не трапіць на вуду аферыстаў,  распавядзе Аляксандр Камовіч.