Вось толькі пару прыкладаў. Крымінальнай справай павярнуліся лайкі відэа Вконтакте для 35-гадовага жыхара Валожына. За размяшчэнне на сваёй сацыяльнай старонцы клубнічкі адкажа і жыхар Крупак. Але сапраўдным шокам стала справа падлетка, які здымаў і выкладваў у Інтэрнэце відэа любоўных уцех са сваёй непаўналетняй сяброўкай. Нагадаем, у нашай краіне гэта не мастацтва, а крымінальны артыкул. Як жа засцерагчы дзяцей ад такога сталення?
Рэпартаж Таццяны Кашпур.
Здаецца, стагоддзе электроннай рэвалюцыі пацягнула за сабою маральную дэградацыю. Рэальныя грошы ў віртуальным свеце зарабляюцца на ўсім, нават на аголеным целе. Прыбыткі сусветнай порнаіндустрыі вылічаюцца дзясяткамі мільярдаў долараў. Паводле розных ацэнак, на сённяшні дзень існуе да 200 тысяч сайтаў, якія маюць дачыненне да гэтага бізнесу. На шматлікіх з іх размешчаныя відэа з удзелам непаўналетніх.
Паводле статыстыкі, на кожную мінскую сям'ю прыпадае тры прыстасаванні з магчымасцю выхаду ў Інтэрнэт. Больш за палову беларусаў выкарыстоўваюць іх для зносін у сацыяльных сетках. Праблема ў іншым - каля 9% выходзяць у віртуальны свет у пошуках парнаграфіі. Яшчэ адным бічом 21-га стагоддзя стаў так званы сэкстынг - калі дзеці самі выкладваюць свае эратычныя фатаграфіі ў Інтэрнэт.
Набокаўскія лаліты з дзяцей проста так не вырастаюць. Шмат у чым вінаватыя самі дарослыя, калі ўвагу малым больш надаюць педафілы, а не іх бацькі. Пры гэтым сярэднестатыстычны дзіцячы парнограф - не чалавек з псіхічнымі адхіленнямі. Хоць на кожным следстве затрыманыя спрабуюць наракаць на вар'яцтва або ў адзін голас паўтараюць, што нічога не распаўсюджвалі, а проста захавалі спасылку на відэаролік да сябе на сацстаронку.
Андрэй Мячкоў, намеснік начальніка ўпраўлення лінейнага працэсуальнага кантролю СК Беларусі: Пяць гадоў таму такіх злачынстваў было 40, летась іх ужо 200. І 5% - гэта дзіцячая парнаграфія. Сёлета ўжо 110 злачынстваў. І таксама 5% - распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі.
Спецыялісты ўпэўненыя: татальны бацькоўскі кантроль і ўзмацненне жорсткасці мер пакарання аматараў порна - рэальнае выйсце са становішча. Свет ідзе па шляху ўзмацнення жорсткасці пакарання, наша краіна рухаецца за ім сямімільнымі крокамі. У 2008-м годзе ў Крымінальны кодэкс быў дададзены асобны артыкул за распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі. Ён прадугледжвае да 13 гадоў пазбаўлення волі. Зараз па ініцыятыве МУС абмяркоўваецца пытанне аб адказнасці за запампоўку і захоўванне дзіцячай парнаграфіі ў асабістых інтарэсах.
Ігар Пармон, вядучы спецыяліст упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі: Быў прыняты ўказ Прэзідэнта №60, які абавязвае правайдараў падтрымліваць так званыя фільтры. Бацькі могуць пры заключэнні дамовы абмежаваць свайму дзіцяці доступ да парнаграфіі тэарэтычна, але гэта пакуль мала рэалізавана.
Следчыя сцвярджаюць, што сабраць доказы па такім родзе злачыннай дзейнасці не проста рэальна, але і даволі проста. Сачыць за парушальнікамі ў віртуальным свеце яшчэ лягчэй, чым у рэальным. А спецыяльныя тэхнічныя экспертызы ўжо сапраўды не пакінуць злачынцам шанцаў сысці ад адказнасці.














