Працягваецца ўборка ўраджаю. Не страціць ніводнага коласа - галоўная задача для аграрыяў.
Вага каравая ўжо амаль чатыры з паловай мільёны тон. Прыбрана 65 % плошчаў збожжа. Самы высокі намалот у Мінскай вобласці. Да мільённай мяжы набліжаецца і Брэсцкі рэгіён. Ён лідзіруе па тэмпах уборкі. У вобласці прыбрана без малога 80 % хлеба. 637 тысяч тон збожжа намалочана хлебаробамі Гродзенскага рэгіёна. Тут ураджайнасць амаль 40 цэнтнераў з гектара. 643 тысячы тон - намалот у Магілёўскай вобласці, 565 тысяч тон - у Віцебскай. На Гомельшчыне сабрана 70 % новага ўраджаю збожжа.













