У Беларусі тэхнічныя прававыя акты будуць падавацца толькі ў электронным выглядзе

16 июня 2015

У Беларусі са студзеня наступнага года тэхнічныя прававыя акты будуць падавацца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі толькі ў электронным выглядзе. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Кіраўнік дзяржавы. Дакумент накіраваны на ўкараненне электроннага дакументаабароту ў працэсы падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў. Прычым, ведамасныя акты да студзеня 2017 года могуць падавацца і на папяровых носьбітах.