У Беларусі раставанне снегу і лёду на рэках выклікае рэзкі ўздым узроўню вады

26 марта 2013
Сёння небяспечны парог у Столінскім раёне перавышаны на 2 см. У раёне зафіксаваныя і першыя лакальныя падтапленні - у вёсках Манькавічі і Белавуша. Жыццезабеспячэнне ў гэтых населеных пунктах не парушанае. Службы, адказныя за безаварыйны пропуск вады, вядуць няспынны маніторынг паводкавай сітуацыі.
У МНС адзначылі, што паводка сёлета ў басейнах Прыпяці, Сожа і Віліі будзе больш інтэнсіўная, чым звычайна.