У Беларусі таленавітая моладзь атрымае грашовыя заахвочванні

24 января 2018

Сродкі выдзеляць са спецфонду Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Так, прэміі і стыпендыі накіруюць навучэнцам устаноў адукацыі сферы культуры, студэнтам і творчым калектывам. Дапамогу акажуць 72 прадстаўнікам таленавітай моладзі. Акрамя таго, выдзелена 8 грантаў, у тым ліку на рэалізацыю творчых праектаў.