У Беларусі звыш 75 тысяч медсясцёр і медбратоў адзначаюць прафесійнае свята

12 мая 2022
У Беларусі сёння адзначаюць Міжнародны дзень медыцынскіх сясцёр. Гэта самая шматлікая катэгорыя работнікаў аховы здароўя краіны. Больш як 39 тысяч спецыялістаў аказваюць дапамогу ў бальніцах і звыш 32 тысяч - у паліклініках і амбулаторыях. 

Пра моцных духам, але з мяккім сэрцам рэпартаж Святланы Чарновай (відэа).