У Беларусі звыш 5 тысяч чалавек атрымалі запар два адмоўныя вынікі на COVID-19 і вярнуліся дадому здаровымі

10 мая 2020
У краіне ўжо звыш 5 тысяч чалавек атрымалі запар два адмоўныя вынікі на COVID-19 і вярнуліся дадому здаровымі, як і Яўген Міклаш, 62-гадовы аўтаслесар з Гродна. Сваімі перажываннямі і рэакцыяй людзей на яго хваробу ён падзяліўся ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін.

Яўген Міклаш: "Лёгка стала і дыхаць, пачаў рабіць зарадку на лёгкія. Шарык надзімаць трэба было, каб распрацоўваць лёгкія, каб кісларод больш трапляў. Пад канец, вядома, быў настрой ужо, таму што адчувалася, што з гэтага выходзіш, што жыць як бы, напэўна, буду далей".

Гісторыі тых, хто вылечыўся,  глядзіце сёння вечарам  у "Галоўным эфіры".