У Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

12 июня 2018

Сёння ў Беларусі пачынаецца самы актыўны этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне. Першай абітурыенты будуць здаваць беларускую мову. У чацвер - рускую. Усяго для здачы ЦТ зарэгістраваліся больш за 82 000 абітурыентаў. Гэта на 10 000 менш, чым летась. Усе выпрабаванні расцягнуцца больш як на два тыдні, а апошнім іспытам стане сусветная гісторыя найноўшага часу.