У Беларусі стартуе Тыдзень маці

11 октября 2021

У Беларусі стартуе Тыдзень маці. Па ўсёй краіне запланаваны ўрачыстыя ўшанаванні гераінь, конкурсы, круглыя сталы, прамыя тэлефонныя лініі, флэшмобы ў сацсетках. Мерапрыемствы закліканы падкрэсліць важнасць ролі маці ў жыцці грамадства. Жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, згодна з указам Прэзідэнта, удастоены Ордэна маці. Сярод іх работніцы прадпрыемстваў прамысловай і аграпрамысловай сфер, устаноў адукацыі, будаўнічай і іншых галін, а таксама прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні. Дзень маці 14 кастрычніка прыпадае на царкоўнае свята Пакровы. У храмах Беларусі ў гэты дзень адбудзецца набажэнства за здароўе ўсіх матуль.