У Беларусі стартуе акцыя "Увага - дзеці!"

25 мая 2018

Прафілактыка дзіцячага траўматызму, бяспечныя паводзіны на дарогах і прыцягненне ўвагі вадзіцеляў. Сёння ў Беларусі стартуе спецыяльная акцыя "Увага - дзеці!". Па традыцыі комплекс мерапрыемстваў ДАІ праводзіць перад пачаткам летніх канікул. З 25 мая па 5 чэрвеня ў светлы час сутак у аўтамабілях павінна быць уключана блізкае святло фар. Асаблівую ўвагу інспектары нададуць правілам перавозу юных пасажыраў з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых крэслаў. Таксама супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі, бацькамі і педагогамі.